1-ы Кадравы батальён БКА
From Wikipedia, the free encyclopedia
1-ы Кадравы батальён БКА, школьны батальён БКА[1] — батальён Беларускай краёвай абароны, створаны ў Бэрліне з эвакуяваных беларусаў без дазволу нямецкіх уладаў. Батальён займаўся навучаньнем беларускіх ахвіцэраў і унтэр-ахвіцэраў.
Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
1-ы Кадравы батальён БКА | |
Гады існаваньня | 13 верасня 1944 — красавік 1945 |
---|---|
Краіна |
![]() |
Падпарадкаваньне | Францішак Кушаль |
Уваходзіць у | Беларуская краёвая абарона |
Функцыя | навучанне афіцэраў і унтэр-афіцэраў |
Колькасьць | 300 (снежань 1944) |
Дысьлякацыя | Бэрлін |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Вядомыя камандзіры | Пётра Касацкі |
Закрыць
Дасьледчык Юры Туронак лічыў, што батальён нельга ўважаць за паўнавартасную кадравую вайсковую адзінку, бо да канца студзеня 1945 году, акрамя ахвіцэраў і жаўнераў БКА, там былі сябры іхных сем’яў. Таксама частка вайскоўцаў уступала ў батальён, каб адпачыць пасьля шпіталю[2].