архаічная кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Ꙓ, ꙓ (ётаваны яць) — літара стараславянскай кірылічнай альфабэту, якая сустракаецца толькі ў «Ізборніку Сьвятаслава» 1073 году[1]. Дадзены сымбаль пабудаваны як лігатура літар І і Ѣ. У глаголіцы адсутнічае, лікавага значэньня ня мае. У склад літар кірылічнага альфабэту не ўключаецца, таму й парадкавага нумара ня мае (звычайна пра існаваньне гэтакай літары наогул не згадваецца). Уласнае імя літары невядома (і невядома, ці было яно наогул); апісальная назва «ётаваны яць» — умоўная. Ётаваны яць выкарыстоўваўся ў пачатку словаў і пасьля галосных: ꙓди, наꙓдъсѧ. Вымаўляўся, верагодна, як [jæ] альбо [je].
Літара кірыліцы ётаваны яць | |
Ꙓꙓ | |
◄ Ы̃ Ѣ́ Ѣ̈ Ѣ̆ Ꙓ Э̨ Э̂ Ꙕ Ю̂ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Гук | [jæ] / [je] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter iotified yat
cyrillic small letter iotified yat |
Юнікод | Ꙓ: U+A652 ꙓ: U+A653 |
HTML | Ꙓ: Ꙓ, Ꙓ ꙓ: ꙓ, ꙓ |
UTF-16 | Ꙓ: 0xA652 ꙓ: 0xA653 |
URL-код | Ꙓ: %EA%99%92 ꙓ: %EA%99%93 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.