![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/Coin_of_Yaroslav_the_Wise_with_his_lifetime_image.jpg/640px-Coin_of_Yaroslav_the_Wise_with_his_lifetime_image.jpg&w=640&q=50)
Яраслаў Уладзімеравіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ярасла́ў-Гео́ргі Ўладзі́меравіч «Му́дры» або «Скупы́» (па-ўкраінску: Ярослав-Георгій Володимирович, па-расейску: Ярослав Владимирович; 978—1054, Вышгарад, Русь) — князь растоўскі (987—1010), князь наўгародзкі (1010—1034), вялікі князь кіеўскі (1016—1018, 1019—1054).
Хуткія факты Князь наўгародзкі, Вялікі князь Кіеўскі, Князь наўгародзкі ...
Яраслаў Уладзімеравіч Мудры | |
Князь наўгародзкі, Вялікі князь Кіеўскі | |
---|---|
![]() | |
Князь наўгародзкі | |
1010 — 1034 | |
Папярэднік | Вышаслаў Уладзімеравіч |
Наступнік | Уладзімер Яраславіч |
Вялікі князь Кіеўскі | |
1016 — 20 лютага 1054 | |
Папярэднік | Сьвятаполк Уладзімеравіч |
Наступнік | Ізяслаў Яраславіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 978[1], |
Памёр | 20 лютага 1054, Вышгарад, Русь |
Нашчадкі | Уладзімер, Анастасія, Ізяслаў, Лізавета Яраслаўна, Сьвятаслаў, Усевалад, Ігар Яраславіч, Вячаслаў Яраславіч, Ганна Яраслаўна |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Жонка | Інгігерда |
Бацька | Уладзімер Сьвятаславіч |
Маці | Рагнеда Рагвалодаўна |
Закрыць
Яраслаў Уладзімеравіч — сын хрысьціцеля Русі князя Ўладзімера Сьвятаславіча (з роду Рурыкавічаў) і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны, бацька, дзед і дзядзька многіх кіраўнікоў Эўропы. Пры хрышчэньні быў нарачоны Георгіем. У Расейскай праваслаўнай царквы шануецца як Дабраверны князь; дзень памяці — 20 лютага паводле юліянскага календара.
Пры Яраславе Ўладзімеравічы быў складзены першы вядомы звод законаў рускага права, які ўвайшоў у гісторыю як «Руская Праўда».