From Wikipedia, the free encyclopedia
Ярасла́ўская во́бласьць (па-расейску: Ярославская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Яраслаўль. Гістарычна вобласьці папярэднічала Яраслаўская губэрня, заснаваная у 1777 годзе. Вобласьць была створаная ў 1936 годзе. Рэльеф вобласьці пераважна раўнінны.
Яраслаўская вобласьць | |
Ярославская область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Яраслаўль |
Улучае | 17 муніцыпальных і 3 гарадзкія раёны |
Дата ўтварэньня | 1936 |
Губэрнатар | Дзьмітры Міронаў |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2010) | 1 306 553[1] |
Нацыянальны склад | расейцы — 95,15% |
Плошча | 36 400 км² (60-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 294 м |
Месцазнаходжаньне Яраслаўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-YAR |
Тэлефонны код | 485 |
Код аўтам. нумароў | 76 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Яраслаўская вобласьць разьмешчана на поўначы эўрапейскай часткі Расеі, у цэнтры Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімерскай, Валагодзкай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цьвярской абласьцямі. Адлегласьць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.
Клімат, у сілу геаграфічнага становішча ёсьць умерана-кантынэнтальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.
Уся тэрыторыя вобласьці належыць да басэйна адной з найбуйнейшых рэкаў Расеі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Касьпійскага, Чорнага й Азоўскага мораў, ейная працягласьць на тэрыторыі вобласьці складае 340 км. Волга зарэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў.
У другой палове I тысячагодзьдзя н. э. тэрыторыя краю засяляецца фіна-вугорскім народам мера. У IX—X стагодзьдзі Верхняе Паволжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славенаў і крывічоў, яны паступова зьмешваліся зь меранамі. Першым з гарадоў, які ўзьнік на тэрыторыі краю, быў разьмешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесьніка, які кіраваў усёй Паўночна-ўсходняй Русьсю. У 991 годзе была заснавана Растоўская япархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазьней за 1010 год растоўскі князь Яраслаў Уладзімеравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагодзьдзя на ўдзельныя княства распалася й Паўночна-Ўсходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласьці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 году Паўночна-Ўсходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсьця.
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадзкога насельніцтва — 81,8% (2009). Нацыянальны склад: расейцы (95,15%), украінцы (1%), татары (0,45%) і іншыя.
Яраслаўская вобласьць уваходзіць у лік найбольш разьвітых у прамысловым дачыненьні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць фэдэральны значэньне й зьяўляюцца лідэрамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласьці ёсьць кварцавы пясок, жвір, торф, мінэральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінэральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасьці вобласьці зьяўляюцца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.