From Wikipedia, the free encyclopedia
Януар Ян Фэрдынанд (30 студзеня 1816 — 1894) — памешчык.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 студзеня 1816 |
Памёр | 1894 |
Род | Янушкевічы[d] |
Бацькі | Міхал Янушкевіч[d] Тэкля з Сакалоўскіх[d] |
Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў гербу «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстаха, Рамуальда і Адольфа.
Пачаткова вучыўся ў Слуцкай гімназіі, працягваў вучобу ў Віленскай гімназыі[1].
Януарый з прычыны малых гадоў не ўдзельнічаў у паўстаньні 1830-1831 гадоў. У выніку з усіх братоў ён быў адзіным, хто застаўся пасьля паўстаньня на радзіме. Намаганьнямі яго, а таксама маці й сёстраў, маёнтак Дзягільна так і ня быў канфіскаваны расейскімі ўладамі й застаўся ў валоданьні Янушкевічаў[1].
Яго нашчадкі атрымалі пацьверджаньне дваранства ў Герольдыі Сэнату й шырока расьсяліліся па Менскім павеце[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.