![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Jamaica_Passage.png/640px-Jamaica_Passage.png&w=640&q=50)
Ямайка (пратока)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратока Ямайка — пратока ў Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. Зьяўляецца працягам Наветранай пратокі на паўднёвы захад.[1] Шырыня пратокі складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна за 55 км да захаду ад Гаіці ў пратоцы разьмяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Jamaica_Passage.png/640px-Jamaica_Passage.png)
Разьмяшчаючыся прыкладна за 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, пратока Ямайка зьяўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Эўропы і ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША, які накіроўваюцца ў Ціхі акіян.[3]