Якса (дзяржава)
колішняя дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Якса (па-польску: Jaxa, Jaksa, па-кітайску: 雅克薩, па-маньчжурску: ᡴᠰᠠ, транс. Yaksa) была мікрадзяржавай у XVII ст. ў Паўночнай Азіі са сталіцай у фартэцыі Якса (Албазіно), якая існавала з 1665 па 1674. Яна знаходзілася на мяжы Маскоўскае дзяржавы і Кітайскае Імпэрыі Цын, на рэчцы Амур. Яе насельніцтва складалася з польскіх ды ўкраінскіх уцекачоў з Маскоўскае дзяржавы, а таксама з карэнных эвэнкаў ды дагураў.
Якса Jaxa, Jaksa | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | польская, ўкраінская, расейская, дагурская, эвэнкійская | |||
Сталіца | Якса | |||
Форма кіраваньня | {{{ТыпУраду}}} | |||
Этнічны склад | палякі, ўкраінцы, расейцы, дагуры, эвэнкі | |||
Канфэсійны склад | каталікі, праваслаўныя |
Дзяржава была заснаваная Нічыпарам (Ніцыфарам) Чэрняхоўскім, польскім шляхцічам засланым з Валыні. У 1665 Чэрняхоўскі разам з сыбірскімі казакамі забіў усьць-ілімскага ваяводу Лаўрэнція Абухава. Каб у ёй перахоўвацца, яны аднавілі закінутую крэпасьць Албазіно, зрабіўшы яе сталіцай сваёй новай дзяржавы. Дзяржава праіснавала да 1674, пакуль не была зноў захоплена Маскоўскай дзяржавай. У 1685 г. Якса была анэксавана Кітайскай Імпэрыяй Цын.
Гісторыю Якса апісаў уніяцкі манах ігумен Гермаген. Дагэтуль у Албазіне захавалася карціна Маці Божай Албазінскай, прывезеная туды Гермагенам. Нашчадкаў Ніцыфара сустрэў у Сыбіры аўтар біяґрафіі Траўгута, польскі гісторык і пісьменьнік Мар’ян Дубецкі.