беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́ры Туро́нак (па-польску: Jerzy Turonek; 26 красавіка 1929, Дукшты, Польшча — 2 студзеня 2019[3]) — польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
Юры Туронак | |
Jerzy Turonek | |
Юры Туронак ва ўнівэрсытэце Collegium Civitas у Варшаве, чэрвень 2010 | |
Дата нараджэньня | 26 красавіка 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 2 студзеня 2019[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, журналіст |
Навуковая сфэра | гісторыя[2] |
Сябра ў | Беларускае грамадзка-культурнае таварыства |
Бацька | Браніслаў Туронак |
Маці | Марыя Рэшаць[d] |
Узнагароды | |
Нарадзіўся 26 красавіка 1929 году ў Дукштах у Віленскім ваяводзтве ў Польшчы. Сын вядомага заходнебеларускага палітычнага дзеяча, лекара Браніслава Туронка. Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дзе займаўся дасьледаваньнямі каньюнктуры міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.
З пачатку 1960-х займаўся гістарычнымі дасьледаваньнямі: вывучэньнем нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, беларуска-польскіх дачыненьняў у ХХ стагодзьдзі, гісторыі Рыма-Каталіцкага Касьцёла. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысэртацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
Памёр 2 студзеня 2019 году. Быў пасьмяротна ўзнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[4]
Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006). Увосень 2006 году ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку «Мадэрная гісторыя Беларусі». У сакавіку 2008 году выйшла перавыданьне вядомага твора Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», у кнігу ўвайшло таксама дасьледаваньне «Людзі СБМ», якое выйшла ў 2006 годзе. Тады частка накладу была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі і КДБ[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.