Юры Пятровіч Астроўскі
першы беларускі хірургі, які зрабіў перасадку сэрца / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Пятровіч Астроўскі (1952, Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыяхірург.
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Юры Астроўскі | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1952 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1974) |
Занятак | лекар, кардыяхірург |
Навуковая сфэра | трансплянталёгія |
Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія» |
Вядомы як | першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца |
Навуковая ступень | доктар навук (1996) |
Навуковы кіраўнік | Аляксандар Шот |
Вучні | Аляксандар Дзергачоў, Ліянава Шастакова, Юры Часноў, Сяргей Сьпірыдонаў, Аляксандар Зянькоў[1] |
Узнагароды |
Close
Доктар мэдычных навук (1996) і прафэсар (2000). Двойчы ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, 2016) і кавалер ордэнаў Пашаны і Айчыны 3-й ступені (2021). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца[2]. На 2022 год працаваў загаднікам лябараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія». Таксама быў галоўным пазаштатным кардыяхірургам Міністэрства аховы здароўя Беларусі[3].