Этыльхляры́д, хлёрэта́н, хлё́рысты эты́ль, C2H5Cl — арганічнае злучэньне, хлёрвытворнае этану.

Thumb
Thumb

Уласьцівасьці

Бясколерны гаручы газ. Малекулярная маса 64,51 а. а. м. Тэмпэратура плаўленьня -138,7 °С, тэмпэратура кіпеньня 12,27 °С. Шчыльнасьць 0,9028 г/см³ (пры тэмпэратуры 15 °C). З вадой утварае азэатропную сумесь. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках.

Атрыманьне

Этыльхлярыд атрымліваюць гідрахляраваньнем этылену, узаемадзеяньнем этылявага сьпірту з салянай кісьляй і хляраваньнем этану.

Выкарыстаньне

Этыльхлярыд выкарыстоўваецца ў вытворчасьці этыльцэлюлёзы і крэмнарганічных злучэньняў, у якасьці растваральніку тлушчаў, аліваў, прыродных смолаў. Таксама выкарыстоўваецца ў мэдыцыне ў якасьці сродку вонкавага наркозу пад назвай хлёрэтыль.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 184. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.