Эстонская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсто́нская мо́ва — мова эстонцаў, адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны фіна-вугорскай сям’і моваў. Афіцыйная мова Эстоніі і Эўрапейскага Зьвязу. Пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Эстонская | |
eesti keel | |
Ужываецца ў | Эстонія |
---|---|
Рэгіён | Прыбалтыка |
Колькасьць карыстальнікаў | 1,1 мільёна |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Эстоніі, Эўрапейскі Зьвяз |
Рэгулюецца | Інстытут эстонскай мовы |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і Estonian Braille[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | et |
ISO 639-2(Б) | est |
ISO 639-2(Т) | est |
ISO 639-3 | est |
Некалькі протаэстонскіх гаворак пачалі аддзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскае моўнае супольнасьці ўжо ў пачатку нашае эры. У пэрыяд з 12 па 13 стагодзьдзі на іх аснове пачала фармавацца стараэстонская мова. Пазьней на эстонскую мову паўплывалі германскія, балцкія мовы і расейская мова. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафэсійнае лексыкі, русізмы — у словах, якія былі часта ўжывальнымі ў пэрыяд Кіеўскае Русі.
Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца 16 стагодзьдзем. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, зьяўляецца Куламааскі рукапіс — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: Pater noster, Ave Maria и Credo.
Афармленьне літаратурнага стандарту эстонскае мовы йшло на працягу 19 ст.
Як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія мовы, носьбіты эстонскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове зьявіліся пазьней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаньнях і напісаньні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам.
Сучасны выгляд эстонскага альфабэту.
A a | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
Q q | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | W w | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y |
Эстонская мова, як і беларуская, у большасьці напісаньні словаў падпарадкоўваецца фанэматычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанэме. Але існуюць некаторыя марфалягічныя й гістарычныя выключэньні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланеньні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэньні sh, zh, хоць гэта й лічыцца няправільным.
Сучасныя эстонскія прынцыпы артаґрафіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскай артаграфіі ў другой палове 19 ст. Раней ужывалася артаграфія Бэнгта Готфрыда Фарсэліюса і Ягана Горнунга, якая была створана ў 17 ст. Некаторыя прынцыпы нямецкае артаграфічнае мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазьней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-ых гадоў.
У эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасьць дыфтонгаў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі.
Фанэтычная сыстэма характарызуецца выкарыстаньнем цьвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неасьпіраваных выбухных зычных (гукі p, t, k прамаўляюцца без прыдыханьня ў адрозьненьне ад германскіх моваў) і магчымасьцю спалучэньня цьвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах tee, täht, töö, tüvi t вымаўляецца цьвёрда, перад галосным i зычныя зьмякчаюцца). Зычныя гукі b, g, d і запазычаны ž вымаўляюцца глуха ці паўзвонка.
Эстонская мова ў дыялектным пляне падзяляецца на дзьве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе Эстоніі.
Паўночныя дыялекты зьмяшчаюць у сабе тры групы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя група — аснова літаратурнае мовы, распаўсюджаная ў ваколіцах Таліну. Ляэнэмурэ, ці заходняя ґрупа, распаўсюджаная ў Пярнумаа і Ляэнэмаа. Група гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на астравох Саарэмаа і Хіюмаа. Група гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узьбярэжжы возера Пэйпсі.
Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох груп гаворак — мулгіская, тартуская, выруская і сэтуская, якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную паўднёваэстонскую мову. Часам гаворка сэту лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру.
Эстонская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Вікіпэдыя мае вэрсію эстонскай мовай |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.