Эньё Марыконэ
італьянскі кампазытар і дырыгент / From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́ньё Марыко́нэ (па-італьянску: Ennio Morricone, [ˈɛnnjo morriˈkoːne]; 10 лістапада 1928, Рым, Каралеўства Італіі — 6 ліпеня 2020, Рым, Італія[7]) — італьянскі кампазытар, дырыгент. Рыцар Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай». Ляўрэат Ганаровай прэміі Акадэміі (2007), прэміі Акадэміі (2016), тры прэміі «Грэмі», тры «Залатыя Глёбусы», шэсьць «БАФТАў», дзесяць «Давідаў», адзінаццаць «Срэбных стужак», дзьве Эўрапейскія кінапрэміі, «Залаты леў» ды «Палярная музычная прэмія».
Эньё Марыконэ | |
Ennio Morricone | |
Эньё Марыконэ на Канскім кінафэстывалі-2012 | |
Дата нараджэньня | 10 лістапада 1928 (95 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Рым, Каралеўства Італіі |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 2020(2020-07-06)[1][2][3][…] (91 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пералом сьцягніцы[d][5] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія |
|
Навуковая сфэра | музыка да фільму[d][6], television score[d][6], джаз[6] і музыка[6] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1946 — 2020 |
Псэўданімы | Dan Savio і Leo Nichols |
Жанры |
|
Інструмэнты |
|
Псэўданімы | Dan Savio і Leo Nichols |
Супрацоўніцтва | Gruppo di Improvvisazione Nuova Consonanza Рымскі сымфанічны аркестар Бруна Нікаляі Алесандра Алесандроні Эда Дэль’Орса Кура Савой Сусана Рыгаччы Міна Ё-Ё Ма Мірэй Мат’ё |
Лэйблы | Virgin Records[d] |
Бацька | Марыё Марыконэ[d] |
Дзеці | Андрэа Марыконэ[d] і Джаваньні Марыконэ[d] |
Узнагароды | «Срэбная стужка» за найлепшую музыку да фільму[d] (1965, 1970, 1972, 1985, 1988, 2000, 2001, 2007, 2013) прэмія апякунскай рады «Грэмі»[d] (2014) мэдаль «Artis Bohemiae Amicis»[d] (12 лютага 2015) Леапард пашаны[d] (1989) Эўрапейская кінапрэмія за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (1999) Эўрапейская кінапрэмія найлепшаму кампазытару[d] (2013) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Q3910482? ганаровая прэмія «Оскар»[d] Camille Awards[d]
|
Сайт | enniomorricone.org |
Подпіс | |
Склаў больш за 400 кампазыцыяў для кіно і тэлевізіі, больш за 100 клясычных твораў. Ягонае музычнае суправаджэньне да фільму «Добры, благі і злы» ўведзены ў Залю славы «Грэмі»[8]. Ягоная фільмаграфія налічвае каля 70 уганараваных прэміямі фільмаў, сярод якіх усе фільмы Сэрджа Леонэ; усе фільмы Джузэпэ Тарнаторэ; «Бітва за Альжыр»; фільмы іншых італьянскіх, францускіх, ангельскіх, амэрыканскіх рэжысэраў. Эньё Марыконэ складаў музыку для такіх выканаўцаў, як Пол Анка, Міны, Мільвы, Дзукера і Андрэы Бачэльлі. Напісаў музыку для Чэмпіянату сьвету па футболе 1978 року.