тагалескі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Эманюэль Адэбаёр (па-француску: Emmanuel Adebayor; нарадзіўся 26 лютага 1984 году, Лямэ, Тога) — былы тагалескі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Тога. Удзельнік чэмпіянату сьвету 2006 году й неаднаразовы ўдзельнік Кубкаў афрыканскіх нацыяў.
Эманюэль Адэбаёр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 лютага 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2003—2006 2006—2009 2009—2012 2011 2011—2012 2012—2015 2016 2017—2019 2019 2020 |
Мэц Манака Арсэнал Манчэстэр Сіці → Рэал Мадрыд (арэнда) → Тотэнгэм Готспур (арэнда) Тотэнгэм Готспур Крыстал Пэлас Істанбул Башакшэхір Кайсэрыспор Алімпія |
44 (15) 78 (18) 104 (46) 34 (15) 14 (5) 33 (17) 59 (18) 12 (1) 60 (24) 8 (2) 2 (0) |
Зборныя | ||
2000—2019 | Тога | 66 (29) |
Выступаў за ангельскі «Арсэнал» (2006—2009), за францускія клюбы «Манака» (2003—2006) і «Мэц» (2001—2003).
Нядрэнна дэбютаваў за «Мэц» у сэзоне 2001—2002 гадоў, але яшчэ мацней ён ўразіў усіх у наступным сэзоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клюбам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў сэзона 2003—2004 гадоў, а таксама быў прызнаны найлепшым тагалескім гульцом году.
За «Арсэнал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінггэм Сіці», які кананіры выйгралі зь лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сэзоне 2006—2007 гадоў Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсэнала» й з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клюбу. У траўні 2007 году гульц падпісаў з «Арсэналам» доўгатэрміновы кантракт.
18 ліпеня 2009 году за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці»[4], дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм’ер-Лігі. Аднак у сэзоне 2010—2011 гадоў Адэбаёр спыніў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 году быў аддадзены ў арэнду мадрыдзкаму «Рэалу» да канца сэзону з правам выкупу за 15 млн фунтаў.
25 жніўня 2011 году на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнгэм Готспур». Пераход 28-гадовага футбаліста быў афіцыйна пацьверджаны лёнданскім клюбам. 21 жніўня 2012 году «Тотэнгэм» выкупіў правы на гульца, сума зьдзелкі склала 5 млн фунтаў[5].
За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат сьвету 2006 году й стаўшы ейным найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Таго ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацыяў 2006 году, Эманюэль стаў капітанам зборнай.
«Рэал»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.