Экалёгія
навуковая дысцыпліна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экалё́гія (ад стар.-грэц. οἶκος — «прыстанак, жыльлё, дом, маёмасьць» і λόγος — «паняцьце, вучэньне, навука») — навука пра ўзаемаадносіны жывых арганізмаў і іх супольнасьцяў паміж сабой і навакольным асяродзьдзем. Зьмены, якія цікавяць эколягаў — склад, разьмеркаваньне, колькасьць (біямаса), нумар і зьмяненьне стану арганізмаў унутры й паміж экасыстэмамі. Экасыстэмы ёсьць герархічныя сыстэмы, якія арганізаваны ў градуяваную сэрыю рэгулярна ўзаемадзейнічаючых і паўнезалежных частак, як то відаў і іншых, якія зьбіраюцца ў больш высокія парадкі цэлых інтэграваных комплексаў, як то абшчына й іншыя. Біялягічныя арганізацыі жыцьця самаарганізуюцца ў пласты, якія паўстаюць у цэлыя сыстэмы й функцыянуюць у адпаведнасьці зь нейкімі ўласьцівасьцямі. Гэта азначае, што мадэлі больш высокага парадку функцыянальнай сыстэмы, як то экасыстэмы, ня могуць быць прадказаны простым сумаваньнем частак. Новыя ўласьцівасьці ўзьнікаюць з кампанэнты ўзаемадзеяньня, а не таму, што асноўны кампанэнт прыроды зьмяніўся[1].
Экасыстэмы ствараюць біяфізычныя мэханізмы зваротнай сувязі паміж жывымі (біятычнымі) й нежывымі (абіятычнымі) складнікамі плянэты, якія рэгулююць і падтрымліваюць сыстэмы такога памеру, як кантынэнтальны клімат і глябальныя біягеахімічныя цыклі. Экасыстэмы падаюць тавары й паслугі, якія падтрымліваюць жыцьцядзейнасьць чалавечага грамадзтва й ягонага агульнага дабрабыту. Экасыстэмы падтрымліваюцца біяразнастайнасьцю ў іх[2]. Біяразнастайнасьць ёсьць маштабная існасьць розных відаў і формаў жыцьця, а таксама працэсы, якія фармуюць тыпы, віды, іхняе прасторавае разьмяшчэньне і ўзаемадзеяньньне ў складаную й рэгенэратыўную сыстэму[3].
Тэрмін упершыню прапанаваў нямецкі біёляг Эрнст Гекель у 1866 годзе ў кнізе «Агульная марфалёгія арганізмаў» («Generalle Morphologie der Organismen»). Старажытныя філёзафы Грэцыі, уключаючы Гіпакрата й Арыстотэля, былі аднымі зь першых, хто пакінуў нататкі й заўвагі па натуральнай гісторыі расьлінаў і жывёлаў. Сучасная экалёгія пазьней была адгалінавана ад натуральнай гісторыі, якая квітнела ў якасьці навукі ў канцы XIX стагодзьдзя. Эвалюцыйны трактат Чарлза Дарвіна, у тым ліку канцэпцыі адаптацыі, якія былі ўведзена ў 1859 годзе, зьяўляецца асноўным палажэньнем у сучаснай экалягічнай тэорыі[4].
Экалёгія цесна зьвязана зь фізыялёгіяй, эвалюцыйнай біялёгіяй, генэтыкай і эталёгіяй[5]. Разуменьне таго, як біяразнастайнасьць уплывае на экалягічныя функцыі ёсьць важны кірунак у экалягічных дасьледаваньнях. Экасыстэмы падтрымліваюць кожныя жыцьцёзабясьпечываючыя функцыі на плянэце, у тым ліку рэгуляваньне клімату, фільтраваньне вады, глебаўтварэньне, наяўнасьць прадуктаў харчаваньня, валакна, мэдыкамэнтаў, барацьба з эрозіяй, і многія іншыя прыродныя асаблівасьці навуковага, гістарычнага ці духоўнага значэньня[6].
Эколягі спрабуюць растлумачыць:
- Жыцьцёвыя працэсы й адаптацыю,
- Распаўсюджваньне й колькасьць арганізмаў,
- Рух матэрыялаў і энэргіі праз жывыя групы,
- Сукцэсіі разьвіцьця экасыстэмаў,
- Багацьце й разьмеркаваньне біяразнастайнасьці ў кантэксьце навакольнага асяродзьдзя.
Ёсьць шмат практычных ужываньняў экалёгіі ў біялёгіі аховы прыроды, як то кіраваньне водна-балотных угодзьдзяў, рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў у сельскай і лясной гаспадарцы, рыбалоўстве, гарадзкое плянаваньне, здароўе насельніцтва, эканомікі, фундамэнтальнай і практычнай навукі й чалавечага сацыяльнага ўзаемадзеяньня[7][8][9].