From Wikipedia, the free encyclopedia
Эвэрэ́ст (Джамалу́нгма) — самая высокая гара на Зямлі (8844—8850 м — па розных крыніцах), знаходзіцца ў Гімалаях на мяжы Нэпалу і Кітаю. Адкрыта і першы раз вымерана ў 1852 годзе. Складаецца з гранітаў, гнейсаў і вапнякоў. Утварае вялікі масіў пакрыты з трох бакоў ледавікамі (самыя даўгія Кхумбу і Ронгбук — каля 17 км). Мясцовымі жыхарамі гара лічыцца домам багоў.
Эвэрэст | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 8848 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 8848,86 м н. у. м. |
Ізаляцыя | 40 008 км н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Тыбэцкая аўтаномная акруга |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіны | Нэпал, Кітай |
Горная сыстэма | Гімалаі |
Узыходжаньне | |
Першае ўзыходжаньне | 29 траўня 1953 Тэнцынг Норгэм Эдмунд Гілары |
Клясычны маршрут | Паўднёвы склон (Нэпал) |
Эвэрэст | |
Эвэрэст да 1865 году мела назву Вышыня XV, якую ёй дала індыйская Тапаграфічная служба. Па-тыбэцку мае назву Джамалунгма ці Багіня Маці Зямлі, па-нэпальску Сагарматха (Маці Багоў).
У 1849 годзе адбылося першае вымярэньне гары з дапамогай тэадаліта, з адлегласьці каля 150 км. Пасьля сканчэньня вылічэньняў у 1852 годзе, было даказана, што Вяршыня XV (такую назву меў Эвэрэст у той час), зьяўляецца самай высокай на сьвеце. У 1856 годзе Каралеўскае геаграфічнае таварыства абвясьціла што Вяршыня XV мае вышыню 29 002 футы, ці 8845 мэтраў і дало гары назву Эвэрэст у гонар галоўнага брытанскага геадэзіста Індыі сэра Джорджа Эвэрэста.
У 1955 годзе былі зроблены новыя вымярэньні і цяпер абвешчаная вышыня склала 8848 мэтраў. Афіцыйна, у новых атлясах вышыня гары складае 8850 мэтраў абвешчаная ў 1988 годзе, яна была вызначана з дапамогай спадарожніка сыстэмы GPS Брэдфардам Вашбурнам, які выкарыстаў для гэтага прыбор GPS усталяваны на вяршыні амэрыканскай альпінісцкай экспэдыцыяй. Але гэты вынік быў удакладнены ў 1992 годзе, калі нямецкая альпінісцкая экспэдыцыя ўсталявала на вяршыні спэцыяльную прызму, якая паслужыла для выкананьня лазэрных вымярэньняў, і які даў вынік 8846 мэтраў.
Вымярэньні праведзеныя кітайцамі ў траўні 2005 году, дазволілі вызначыць, што на 9 кастрычніка 2005 году вышыня Эвэрэсту склала 8844,43 м (з дакладнасьцю 0,21 м). Гэты вынік, па перакананьнях кітайцаў, вольны ад памылак зьвязаных са сьнегам які ўкрывае гару. Кітайцы вызначылі вышыню гары на падставе досыць спрэчнага памеру глыбіні лёду і сьнегу які прысутнічае на вяршыні гары. Але трэба заўважыць, што скалы пад лёдам схільныя да эрозіі — гэта азначае што вышыня гары можа з часам мяняцца.
Пачаткам доўгай гісторыі пакарэньня Эвэрэсту можна лічыць 1904 год, калі сэр Фрэнсіс Юнгхусбанд атрымлівае ад Далайламы згоду на першую брытанскую экспэдыцыю ў Гімалаі. У 1913 годзе Джон Ноэл у адзеньні будыйскага мніха перасякае Тыбэт для высьвятленьня мажлівасьці дасягненьня Эвэрэсту, але ён быў выкрыты і быў вымушаны пакінуць Тыбэт.
Колькасьць турыстаў, якія наведваюць гору з боку Нэпалу ў 2000—2003 гадах, вылічалася сотнямі тысячаў. Аб’ём сьмецьця, якое накапілася на схілах гары, настолькі вялікі, што Эвэрэст называюць «самам высакагорным сьметнікам у сьвеце». У 2007 годзе толькі кітайскі ўчастак самай высокай вяршыні сьвету наведалі 40 тыс. турыстаў. Паводле падлікаў эколягаў, пасьля іх засталося 120 тон сьмецьця — у сярэднім па 3 кг на кожнага. У траўні 2008 году сіламі Тыбэцкага аўтаномнага рэгіянальнага бюро па ахове навакольнага асяродзьдзя ў рэгіёне было сабрана 8 т адходаў. У 2007 годзе Нэпальская авіякампанія Yeti Airlines сабрала 17 тон сьмецьця ў аколіцы вёскі Люкла, якая зьяўляецца перавалачным пунктам для альпіністаў, якія ідуць да асноўнага лягеру на Эвэрэсьце. Для таго, каб прыбраць такую колькасьць піўных бутэлек, плястыкавых пакетаў і алюмініевых банак, кіслародных балёнаў, вяровак і зламаных лесьвіц, патрабавалася каля двух месяцаў. Таксама вельмі актуальным зьяўляецца пытаньне захаваньня целаў загінуўшых альпіністаў, асабліва для мясцовых жыхароў — шэрпаў.
Эвэрэст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.