Шчасны Галоўчынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчасны Галоўчынскі (па-польску: Szczęsny Hołowczyński, 1610) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Памёр ...
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1610 |
Род | Галоўчынскія |
Бацькі | Яраслаў Мацьвеевіч Галоўчынскі Дарота Касьцевіч |
Жонка | Гальшка Хадкевіч |
Дзеці | Ян<br\>Рэгіна |
Close
З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацьвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касьцевіч.
Быў жанаты на віленскай кашталянке Гальшке Хадкевіч і меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводай Пятром Тышкевічам, а пасьля яго сьмерці з чашнікам літоўскім, а потым ваяводай амсьціслаўскім і віцебскім Крыштапам Кішкай.