From Wikipedia, the free encyclopedia
Шпа́нья Далі́на (па-славацку: Špania Dolina, па-нямецку: Herrengrundt, па-вугорску: Úrvölgy, па-лацінску: Valis Dominorum) — вёска і грамада ў раёне Банска Быстрыца Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, папулярны турыстычны цэнтар.
Шпанья Даліна | |||||
славац. Špania Dolina | |||||
Касьцёл Перамяненьня Пана | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1254 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Банска Быстрыца | ||||
Староста: | Мар’ян Слобаднік[1] | ||||
Плошча: | 12,73 км² | ||||
Вышыня: | 728 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 193 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 15,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-48 | ||||
Паштовы індэкс: | 974 01 | ||||
NUTS: | 509035 | ||||
Нумарны знак: | BB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°48′29″ пн. ш. 19°7′59″ у. д. | ||||
Шпанья Даліна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.spaniadolina.sk |
Даўняя лацінская назва вёскі Valis Dominorum азначае «Боская даліна». Першая частка славацкай назвы («Špania») паходзіць зь іншага лацінскага слова для «Госпада»: spanatus. Другая частка («Dolina») па-славацку азначае «даліну». Ранейшую нямецкую назву вёскі Herrengrundt цягам стагодзьдзяў выкарыстоўвалі тутэйшыя карпацкія немцы.
Вёска знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне за 14 км на поўнач ад краёвага цэнтру Банска Быстрыца, у даліне ля Старагорскіх Вярхоў.
На тэрыторыі вёскі знойдзеныя дагістарычныя прылады горнай працы, датаваныя 2000—1700 рокамі да н. э. Медзь з Шпаньяй Даліны таксама сустракаецца ў бронзавых артэфактах з Балканаў і Бліжняга Ўсходу. Гэта сьведчыць пра тое, што тутэйшыя шахты ўваходзілі ў сетку гандлёвых маршрутаў бронзавага веку. Аднак першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя толькі 1254 рокам.
Багатыя заклады медзі і срэбра былі выяўленыя сьпярша шахтарамі з Банскай Быстрыцы, а пасьля 1494 адной зь першых транснацыянальных карпарацыяў, заснаванай заможнымі родамі Фугераў і Турзонаў. Багаты рэгіён прывабліваў замежных гасьцей. Фугеры зафундавалі тут пабудову альхімічнае лябараторыі Парацэльса.
Выбітны францускі мысьляр Шарль Люі дэ Мантэск’ё наведаў і апісаў медныя шахты ў Шпаньяй Даліне пры садзейнічаньні Ісаака Ньютана.
У 1888 року шахты былі зачыненыя, і ў цяперашні час эканоміка вёскі трымаецца пераважна на турызьме.
Па стане на 31 сьнежня 2005 у Шпаньяй Даліне пражывалі 182 чалавекі. Паводле вынікаў перапісу 2001 року 95,3% зь іх славакі, 3% — чэхі[3]. Паводле вызнаньня 82,8% рыма-каталікі, яшчэ 10,7% насельніцтва ня маюць вераваньняў[3].
У вакольных лясох знаходзяцца старыя шахты й іншыя тэхнічныя артэфакты. Шпанья Даліна таксама ёсьць цэнтрам пешаходнага, горнароварнага і лыжнага турызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.