Шарліз Тэран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарліз Тэран (па-афрыкаанс: Charlize Theron; нарадзілася 7 жніўня 1975 году, Бэноні, ПАР) — амэрыканская кінаакторка паўднёваафрыканскага паходжаньня, якая стала вядомай у канцы 1990-х гадоў дзякуючы ролям у фільмах «Два дні ў даліне», «Магутны Джо Янг», «Адвакат д’ябла» і «Правілы вінаробаў». Атрымаўшы высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг кінаўзнагародаў за ролю сэрыйнай забойцы Эйлін Ўорнас у фільме «Монстар», Тэрон першай з афрыканцаў была ўдастоена прэміі «Оскар» за выкананьне тут галоўнай ролі. Пасьля яна была яшчэ раз намінаваная на «Оскара» за ролю ў фільме «Паўночная краіна».
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Шарліз Тэран | |
Charlize Theron | |
Шарліз Тэран на 82-й цырымоніі ўручэньня кінапрэміі «Оскар» у 2010 годзе | |
Дата нараджэньня | 7 жніўня 1975 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Бэноні, ПАР |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1995 — цяпер |
Дзеці | Jackson Theron[d] і August Theron[d] |
Узнагароды | «Оскар» (2003) |
IMDb | ID nm0000234 |
Сайт | charlizetheron.com |
Close