Шаленства
віруснае захворваньне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шале́нства (іншыя назвы: рабіес (лац. rabies), састарэлае — гідрафобія, вадабоязь) — інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае вірусам шаленства, па асаблівасьцях марфалёгіі ўключанага ў сямейства Rhabdoviridae, род Lyssavirus. Вірус шаленства выклікае спэцыфічны энцэфаліт (запаленьне галаўнога мозгу) у жывёлаў і чалавека. Перадаецца са сьліной пры ўкусе хворым жывёлам. Затым, распаўсюджваючыся па нэрвовых шляхах, вірус дасягае сьлінных залозаў і нэрвовых клетак кары галаўнога мозгу, амонавага рогу, бульбарных цэнтраў, і, пашкоджаючы іх, выклікае цяжкія незваротныя парушэньні. Штогод у сьвеце ад хваробы паміраюць звыш 55 тыс. чалавек.