From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьлі́на (па-лацінску: saliva) — празрыстая бясколерная вадкасьць, вадкае біялягічнае асяродзьдзе арганізму вылучанае ў паражніну рота трыма парамі буйных сьлінных залозаў (падсківічныя, калявушныя, падязычныя) і мноствам дробных сьлінных залозаў ротавай паражніны, дзе ўтвараецца зьмешаная сьліна або ротавая вадкасьць, склад якой адрозьніваецца ад складу сумесі сакрэтаў залоз, бо ў ротавай вадкасьці прысутнічаюць мікраарганізмы і прадукты іх жыцьцядзейнасьці і розныя кампанэнты ежы, кампанэнты зубнога налёту і зубнога каменя. Сьліна змочвае паражніну рота, спрыяючы артыкуляцыі, забясьпечвае ўспрыманьне смакавых адчуваньняў, змазвае і склейвае перажаваную ежу, спрыяючы глытаньню. Акрамя таго, сьліна чысьціць поласьць рота, валодае бактэрыцыдным дзеяньнем, засьцерагае ад пашкоджаньня зубы. Пад дзеяньнем фэрмэнтаў сьліны ў ротавай паражніне пачынаецца пераварваньне вугляводаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.