Шакаляд
кандытарскі прадукт з какавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шакаляд, чакаляда (гішп. chocolate; ад ацтэцкага ксакалатл — горкая вада) — ласунак зь перапрацаванага насеньня какавы. Прынамсі з 11 стагодзьдзя да н. э. вырабляўся на тэрыторыі сучаснай Мэксыкі ў выглядзе напою. У 16 ст. трапіў у Эўропу, дзе ў яго сталі дадаваць цукар і зрабілі цьвёрдым. Зьмяшчае да 55% цукру, да 40% тлушчу (какава-алей), алькалёіды тэабрамін і кафэін. Энэргетычная каштоўнасьць 2100—2500 кіляДжоўляў[1].