польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэ́слаў Мі́лаш (1911; Шэтэйні, цяпер Кейданскі раён, Ковенскі павет, рэгіён Аўкштота, Летува — 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1980).
Прыходзіўся пляменьнікам і быў вучнем Оскара Мілаша. Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусьветнай вайной працаваў на Польскім Радыё ў Варшаве, дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасьля вайны быў аташэ па культуры ў польскай амбасадзе ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу, папрасіў у францускага ўраду палітычнага прытулку і празь некалькі гадоў выехаў у ЗША.
Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte» ў Парыжы. Доктар honoris causa Мічыганскага ўнівэрсытэту. Прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў зь месячнікам «Czasopis» (Беласток).
Кавалер Ордэна Белага Арла (1994). Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980). У прамове з нагоды атрыманьня прэміі заявіў: «Я паходжу з краіны, якой даўно няма на мапе, — зь Вялікага Княства Літоўскага»[6]. Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопату.
Брат Чэслава Андрэй Мілаш казаў: «Мілашы — гэта такія самыя ліцьвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі. Чэслаў гаворыць пра сябе: я ліцьвін польскай культуры».[7]
На беларускую мову творы Мілаша перакладалі Лявон Баршчэўскі, Антон Францішак Брыль, Валер Булгакаў, Яўген Буры, Юрась Бушлякоў, Зьміцер Дзядзенка, Марына Казлоўская, Юрась Лаўрык, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Сяргей Прылуцкі, Марыя Пушкіна, Алесь Разанаў, Максім Танк, Андрэй Хадановіч, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Марына Шода, Ганна Янкута ды іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.