![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Otter_rapids.jpg/640px-Otter_rapids.jpg&w=640&q=50)
Чэрчыл (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэрчыл (па-ангельску: Churchill River) — зьяўляецца адной з асноўных рэк Канады. Працякае па тэрыторыі Албэрты, Саскачэвану й Манітобы. Яна бярэ свой пачатак ад азёр правінцыяў Албэрта й Саскачэвану. Рака была названа ў гонар Джона Чэрчыля, 1-га герцага Мальбара й губэрнатара кампаніі Гудзонаў заліў з 1685 па 1691 рок. На мове племені Кры назва ракі Missinipi, што азначае «вялікая вада».
Чэрчыл | |
Churchill River (Hudson Bay) | |
![]() Рака Чэрчыл | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Чэрчыл, возера Бівэр, рака Бівэр, возера Пітэр Понд, рака Сэнд |
Вусьце | Гудзонаў заліў |
Краіны басэйну | Канада |
Вобласьці | Саскачэван[1] і Манітоба[2] |
Даўжыня | 1609 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1200 м³/с |
Плошча басэйну | 281300 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Мапа басэйну ракі Чэрчыл | |
Басэйн ракі знаходзіцца амаль цалкам на Канадзкім шчыце. Крыніцай для ракі служаць азёры паўночна-ўсходняй Албэрты, шэраг азёр Саскачэвану й Манітобы. Чэрчыл аддае 60% сваёй вады Нэлсану праз канал, дзеля павялічэньня аб’ёмаў выпрацоўкі электраэнэргіі на гідраэлектрастанцыях, што знаходзяцца на рацэ Нэлсан. Участак ракі даўжынёй 487 кілямэтраў намінаваны на ўключэньне ў Сьпіс ахоўных рэк Канады[3].
Даўжыня ракі складае 1609 км. Плошча басэйну 281 300 км². Асноўныя прытокі: Бівэр і Рэйндзір.