Прэм’ер-Ліга 2005—2006 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-Ліга 2005—2006 гадоў — 14-ы розыгрыш Прэм’ер-Лігі, які праходзіў з 13 жніўня 2005 году па 7 траўня 2006 году. Улічваючы іншыя дывізіёны, якія былі папярэднікамі Прэм’ер-Лігі і мелі статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 107-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны ў найвышэйшым дывізіёне.
«Чэлсі» абараніў чэмпіёнства і тым самым здабыў свой другі тытул у Прэм’ер-Лізе, які стаў трэцім за ўсю гісторыю найвышэйшага дывізіёну.