From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны масіў (па-француску: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).
Цэнтральны масіў | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Пюі-дэ-Сансі | |
Вышыня | 1886 м н. у. м. |
Памеры | |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | рэгіёны Авэрнь, Бургундыя, Лянгедок-Русыён, Лімузэн, Поўдзень-Пірэнэі, Рона-Альпы |
Краіна | Францыя |
Цэнтральны масіў | |
У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіву базальтавыя плято з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор’ямі і мэрыдыянальна выцягнутымі далінамі рэкаў басэйну Люары, на поўдні — карставыя плято Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор’яў (Сэвэны і інш.), з стромкімі прыступкападобнымі схіламі, зьвернутымі да Ронскай нізіны і ўзьбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор’і Марван, Лімузэн, Мільзаш і інш.
Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расьліннасьць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістымі лясамі, вышэй 1200 м — піхтавымі лясамі, вышэй 1400 м — субальпійскімі лугамі.
Значная частка тэрыторыі засвоена чалавекам (ральлі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вуглю, мінеральных водаў (Вішы і інш.).
Цэнтральны масіў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.