Цэнтральны батанічны сад (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны батанічны сад — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў красавіку 1932 году.
Парк | |
Цэнтральны батанічны сад | |
2004 год | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°54′58″ пн. ш. 27°36′45″ у. д. |
Заснавальнік | Беларуская акадэмія навук |
Дата заснаваньня | 17 красавіка 1932 (92 гады таму) |
Статус | батанічны помнік прыроды |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Цэнтральны батанічны сад | |
Цэнтральны батанічны сад на Вікісховішчы |
Агароджаная тэрыторыя плошчай 153 га, засажданая значнай колькасьцю відаў расьлінаў, пераважна іншаземных, якая выконвае наступныя функцыі: навуковую, экалягічную (ахова зьнікаючых расьлінаў Беларусі), гаспадарчую (выпрабаваньне іншаземных відаў дзікіх і новых сартоў акультураных расьлінаў на прадмет іх распаўсюджваньня ў сельскай і лясной гаспадарках, а таксама для азеляненьня тэрыторыі), эканамічную (гандаль, продаж квіткоў для наведвальнікаў), рэкрэацыйную (месца адпачынку).