From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэліякія — нястраўнасьць(en) глютэна празь нястачу стрававальных фэрмэнтаў. Вымагае пажыцьцёвага выключэньня зь ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансэрвы, карамэль, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянэз, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакалядныя цукеркі з начынкай). Ускладненьне хваробы выклікае зьнясіленьне(be), страўнікава-кішачны крывацёк(en) і разьвіцьцё ракавай пухліны, што ўяўляе сьмяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1% насельніцтва Зямлі.
Хваробе спрыяе нэрвовае ўзрушаньне, інфэкцыя і хірургічная апэрацыя ў брушной поласьці.
Хвароба на пачатку суправаджаецца разладам страваваньня, мэтэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасьць, страта вагі, зьніжэньне апэтыту, раздражняльнасьць, пагаршэньне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленьне дзяснаў і расколіны на вуснах[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.