![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Murovanka_church.jpg/640px-Murovanka_church.jpg&w=640&q=50)
Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Раства́ Багаро́дзіцы[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVI стагодзьзя ў Мураванцы, раней належала да Малога Мажэйкава. Знаходзіцца на Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры сымбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю[1]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы | |
![]() Царква Раства Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мураванка |
Каардынаты | 53°41′51″ пн. ш. 24°59′59″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс |
Дата заснаваньня | 1542 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Раства Багародзіцы | |
![]() |
Маламажэйкаўская царква — адзін з найвыдатнейшых помнікаў абарончага сакральнага дойлідзтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, на гістарычнай Лідчыне. Падобная да Сынковіцкай царквы, яна мае больш дасканалую структуру.