From Wikipedia, the free encyclopedia
Хіросі Кіётаке (па-японску: 清武 弘嗣; нарадзіўся 12 лістапада 1989 году, Оіта, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Саган Тосу» (у арэндзе з клюбу «Сэрэза Осака») і нацыянальнай зборнай Японіі.
Хіросі Кіётаке | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лістапада 1989[1][2] (34 гады) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Саган Тосу | |
Нумар | 55 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2017 2017— 2024— |
Оіта Трыніта Сэрэза Осака Нюрнбэрг Гановэр-96 Сэвільля Сэрэза Осака → Саган Тосу (арэнда) |
31 (4) 66 (13) 64 (7) 53 (10) 4 (1) 162 (23) 8 (1) |
Зборныя | ||
2011— | Японія | 43 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
У 2004 годзе Хіросі далучыўся да моладзевай каманды клюбу «Оіта Трыніта». 9 жніўня 2008 году дэбютаваў за галоўную каманду, выйшаўшы на поле на замену на 78-й хвіліне матчу й забіўшы гол празь некалькі хвілін пасьля таго. Неўзабаве клюб сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі й паўабаронца падпісаў пагадненьне з клюбам «Сэрэса Осака», дзе забіў чатыры галы ў сваім першым сэзоне.
У верасьні 2011 году ён зьявіўся ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў АФК, дзе дапамог сваёй камандзе перамагчы зь лікам 4:3. Гэты посьпех прыцягнуў цікавасьць да гульца, таму ўлетку 2012 году Кіётаке падпісаў пагадненьне зь нямецкім клюбам «Нюрнбэрг», якое дзейнічала да 30 чэрвеня 2016 году[6].
У ліпені 2014 году перайшоў у склад «Гановэру-96», з-за таго, што папярэдні клюб «Нюрнбэрг» быў вымушаны пачаць новы сэзон у Бундэсьлізе 2.
10 жніўня 2011 году Хіросі дэбютаваў у складзе зборнай Японіі ў матчы супраць зборнай Паўднёвай Карэі.
«Оіта Трыніта»:
«Сэрэза Осака»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.