Хрыстафор Калюмб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрыстафо́р Калю́мб (па-італьянску: Cristoforo Colombo, па-гішпанску: Cristóbal Colón, па-партугальску: Cristóvão Colombo: каля 1451 — 20 траўня 1506) — італьянскі мараплаўца на службе Гішпанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыцьцё Амэрыкі ў 1492 годзе. Калюмб першым з пэўна вядомых вандроўцаў перасёк Атлянтычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар’я і першым з эўрапейцаў дасягнуў Карыбскага мора. Ён паклаў пачатак дасьледаваньню Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Ён адкрыў усе Вялікія Антыльскія астравы — цэнтральную частку Багамаў, Малыя Антыльскія астравы, ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў уключна, а таксама шэраг дробных астравоў у Карыбскім моры і востраў Трынідад ля берагоў Паўднёвай Амэрыкі. Калюмб за жыцьцё выправіўся ў тры падарожжы ў Новы Сьвет, падчас якіх адкрыў Малыя Антыльскія астравы ў 1493 годзе, Трынідад і паўночнае ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі ў 1498 годзе, а таксама ўсходняе ўзьбярэжжа Цэнтральнай Амэрыкі ў 1502 годзе. Ён даваў імёны шматлікім геаграфічным аб’ектам, асабліва астравам, гэтыя імёны шырока ўжываюцца ў наш час. Напружаныя адносіны Калюмба з гішпанскай каронай і прызначанай каралямі каляніяльнай адміністрацыяй у Амэрыцы прывялі да ягонага арышту і выдаленьня з вострава Эспаньёлы ў 1500 годзе, а пазьней да зацяжных судовых справах аб разглядзе прывілеяў, якія ён і ягоныя спадчыньнікі патрабавалі ад кароны. Экспэдыцыі Калюмба распачалі пэрыяд дасьледаваньняў, заваяваньняў і калянізацыі, які доўжыўся стагодзьдзямі, цалкам ператвараючы Амэрыку. Зьмяненьні, якія адбыліся пасьля ягонага першага плаваньня, па сёньня зьмянілі аблічча Амэрыкі, а пэрыяд пражываньня людзей у Амэрыцы да ягонага прыезду называюць дакалюмбавай эпохай.
Хрыстафор Калюмб | |
Дата нараджэньня | не раней за 25 жніўня 1451 і не пазьней за 31 кастрычніка 1451[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 траўня 1506[6][7][5] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, марак, мараплавец, падарожнік, вынаходнік |
Навуковая сфэра | марскі транспарт[d], marine transportation[d][8] і майстэрства мараходзтва[d][8] |
Бацька | Даменіка Каломба[d][9] |
Маці | Сузанна Фантанароса[d][9] |
Дзеці | Фернанда Калумб[d] і Дыега Калон[d][9] |
Подпіс | |
Спадчына Калюмба працягвае абмяркоўвацца. Ён быў шырока ўшанаваны на працягу шматлікіх стагодзьдзяў пасьля сваей сьмерці, але грамадзкія ўяўленьні зьмяніліся, калі апошнія навукоўцы надалі большае ўвагі негатыўным аспэктам ягонага жыцьця. Гэтак, Калюмб вядомы заняволеньнем карэннага насельніцтва ў імкненьні да атрыманьня золату і жорсткае падначаленьне яму народаў таіна, што прывяло амаль да поўнага іхняга выміраньня, а таксама абвінавачваньні ў тыраніі ў дачыненьні да гішпанскіх каляністаў. Тым ня менш, мноства славутасьцяў і ўстановаў Заходняга паўшар’я носяць ягонае імя, у тым ліку краіна Калюмбія.
Першаадкрывальнікам Амэрыкі Калюмба можна назваць з агаворкамі, бо яшчэ ў Сярэднія стагодзьдзі на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі бывалі эўрапейцы ў асобе ісьляндзкіх вікінгаў. Паколькі за межамі Скандынавіі зьвестак аб гэтых паходах не было, якраз экспэдыцыі Калюмба ўпершыню зрабілі зьвесткі аб землях на захадзе ўсеагульным здабыткам і паклалі пачатак калянізацыі Амэрыкі эўрапейцамі.