![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/4/46/HJK_Helsinki.svg/langbe-tarask-640px-HJK_Helsinki.svg.png&w=640&q=50)
ХІК Хэльсынкі
фінскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
ХІК (па-фінску: HJK) — фінскі футбольны клюб з гораду Хэльсынкі, самы тытулаваны клюб краіны. ХІК быў заснаваны ў 1907 годзе. 33-разовы чэмпіён Фінляндыі, 14-разовы ўладальнік Кубка Фінляндыі. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Болт Арэна, які ёсьць адным з найвялікшых у краіне. Праз посьпеху ў Фінляндыі, ХІК часта быў прадстаўніком краіны ў эўракубках. У сэзоне 1998—1999 гадоў клюб нават дасягнуў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, дзе ў хатнім матчы супраць партугальскай «Бэнфікі» дамогся перамогі зь лікам 2:0. Традыцыйна футбалісты каманды выступаюць у блакітна-белых перапялясых кашулях зь сінімі шортамі і шкарпэткамі. Эмблема клюбу амаль не зьмянялася ажно з гадоў стварэньня клюбу.
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
ХІК | |
![]() | |
Поўная назва | Helsingin Jalkapalloklubi |
---|---|
Заснаваны | 19 чэрвеня 1907 |
Горад | Хэльсынкі, Фінляндыя |
Стадыён |
Болт Арэна Умяшчальнасьць: 10 770 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Вэйкаўсьлііга |
· 2023 | 1 месца |
![]() Афіцыйны сайт |
Закрыць