Фэрдына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521 году, кароль рымлянаў з 1531 году, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі з 1556 году.

Thumb
Фэрдынанд I Габсбург

Актыўны ўдзельнік (Шмалькальдэнская вайна 1546—1548 гадоў і інш.) барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Нямеччыне, якая падрывала пазыцыі імпэратарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоўнай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі і гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасаваньня цэлібату і наданьня міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятараў заключэньня Аўгсбурскага рэлігійнага міру 1555 году.

На венскім кангрэсе 1515 году ў выніку дыпляматычнай місіі Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Радзівіла Старога), які атрымаў за гэта тытул імпэрскага князя, дасягнутая дамоўленасьць аб шлюбе Фэрдынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэскага і вугорскага караля Ўладзіслава Ягелона, унучкай Казіміра IV (шлюб заключаны ў 1521 годзе), і аб магчымасьці пераходу Чэхіі і Вугоршчыны ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 і з 1553) жанаты з дачкамі Фэрдынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) і Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасьля разгрому Вугоршчыны туркамі пры Мохачы ў 1526 годзе і гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фэрдынанд абраны каралём Чэхіі і Вугоршчыны, што выклікала сэрыю грамадзянскіх войнаў паміж прыхільнікамі яго і вугорскага магната Янаша Запольяі, таксама абранага вугорскім каралём і падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіў рух за незалежнасьць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладаньняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс.

Карыстаўся папулярнасьцю ў «сэпаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадзтва, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні ў 1528 годзе адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астроскага, які сымпатызаваў Запольяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяньнях на баку Фэрдынанда, як, напрыклад, І. Перасьветаў, які ў 1535 годзе быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 годзе Ільля Астроскі, насуперак рашэньням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фэрдынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турэччынай.

У 1535—1539 гадах у батанічным садзе Фэрдынанда ў Празе працаваў Францішак Скарына, па некаторых зьвестках, быў ягоным асабістым лекарам.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.