![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Ferdynand_Ruszczyc.jpg/640px-Ferdynand_Ruszczyc.jpg&w=640&q=50)
Фэрдынанд Рушчыц
беларускі маляр, сцэнограф / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэрдына́нд Ру́шчыц (Фэрдынанд Эдуардавіч Рушчыц; па-польску: Ferdynand Ruszczyc; 10 сьнежня 1870, маёнтак Багданава, Ашмянскі павет, цяпер Валожынскі раён — 29 кастрычніка 1936, тамсама) — мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасьцяў сваёй эпохі. У некаторых творах адметны ўплыў мадэрну. Аказаў пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве. Матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ—XX стагодзьдзяў у прыватнасьці. Яго вельмі цэльная па духу творчасьць мела непасрэднае дачыненьне да фармаваньня польскага нацыянальна-рамантычнага пэйзажу канца ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку.[5]
Фэрдынанд Рушчыц | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 10 сьнежня 1870(1870-12-10)[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 кастрычніка 1936(1936-10-30)[1][2][3] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-пэйзажыст |
Навуковая сфэра | малярства[4], графіка[d][4] і сцэнаграфія[d][4] |
Месца працы | |
Жанры | пэйзаж |
Плынь | сымбалізм |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рушчыц.
У яго творчасьці знайшлі адлюстраваньне жыцьцё і побыт беларускага народу, праламіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сьцьвярджае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым», г. зн. беларусам.[6]