француская сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Франс Галь (па-француску: France Gall, сапр. імя Ізабэль Жэняўеў Мары Ан Галь, нар. 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — француская сьпявачка, пераможца конкурсу песьні Эўрабачаньне-1965.
Франс Галь | |
па-француску: France Gall | |
Дата нараджэньня | 9 кастрычніка 1947[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 2018[6][2][3][…] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка |
Псэўданімы | France Gall |
Жанры | е-е[d][6] і поп |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | France Gall |
Лэйблы | Warner Music Group[d], Universal Music France[d], Atlantic Records, Universal Music Group, Philips Records[d] і Decca Records[d] |
Бацька | Рабэр Галь[d] |
Маці | Сэсыль Бэрт’е[d] |
Дзеці | Рафаэль Гамбургер[d] і Палін Гамбургер[d][8] |
Узнагароды | |
Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сынгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з францускім кампазытарам Сэржам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе сьпявачка прымала ўдзел у Эўрабачаньні-1965 і зь песьняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасьць упала пасьля выхаду сынгла «Les sucettes», у якім сьпявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэта песьня, аўтарам якой зьяўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Нямеччыне. У Францыі яна была ўжо ня так папуларна, пакуль не пазнаёмілася зь Мішэлем Бэржэ, кампазытарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасьля сьмерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе пэрыядычна зьяўляюцца ў францускіх газэтах і часопісах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.