![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/FluoriteValzergueFillonjaune.jpg/640px-FluoriteValzergueFillonjaune.jpg&w=640&q=50)
Флюарыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флюары́т (ад лац. fluor — «цячэньне») — мінэрал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцу CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элемэнтаў. Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і іншыя. Цьвёрдасьць 4, шчыльнасьць ад 2,95 да 3,8 г/см³.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/FluoriteValzergueFillonjaune.jpg/640px-FluoriteValzergueFillonjaune.jpg)
Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, далямітах, вапняках.
Флюарыт выкарыстоўваецца ў мэталюргіі, як крыніца фтору і яго злучэньняў, у шкляной прамысловасьці.
Радовішчы флюарыту ёсьць у Расеі, ЗША, Украіне, Нямеччыне, Вялікабрытаніі і іншых.