![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Brachiopoda-limestone_hg.jpg/640px-Brachiopoda-limestone_hg.jpg&w=640&q=50)
Вапняк
асадкавая парода / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вапня́к (раку́шнік) — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжаньня, якая складаецца амаль на 100% з CaCO3 (карбанату кальцу) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Brachiopoda-limestone_hg.jpg/640px-Brachiopoda-limestone_hg.jpg)
Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх аскепкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).
Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасьці, але рашчыняцца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы; першы працэс — найважнейшы фактар утварэньня карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяньнем глыбіннага цяпла зямлі, дае крыніцу газу для мінэральных водаў.