![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/Feofan_Prokopovich.jpg/640px-Feofan_Prokopovich.jpg&w=640&q=50)
Феафан Пракаповіч
украінскі прапаведнік, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Феафа́н Пракапо́віч (18 чэрвеня 1677 ці 1681 году, Кіеў — 19 верасьня 1736, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расейскі багаслоў, прапаведнік, пісьменьнік, грамадзкі і царкоўны дзеяч. Пакінуў багатую і разнастайную навуковую і літаратурную спадчыну. Пісаў вершы на лаціне, польскай, украінскай мовах, гістарычныя творы, пропаведзі, філязофскія і палітычныя трактаты, падручнікі і г. д. Адукацыю Феафан Пракаповіч атрымаў у Кіеве (скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію) і ў Рыме.
Феафан Пракаповіч | |
![]() | |
Адукацыя |
|
---|---|
Дзейнасьць | паэт, сьвятар, філёзаф, палітык |
Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1681(1681-06-18)[1][2] або 27 красавіка 1677(1677-04-27)[3] |
Памёр | 19 верасьня 1736(1736-09-19)[1][2][3] |
![]() |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пракаповіч.
Прафэсар, пасьля рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1716 годзе па царскім указе паехаў у Пецярбург. Стаў адным з бліжэйшых дарадцаў Пятра І па пытаньнях царкоўнай рэформы (дапамог ліквідаваць патрыярхію і стварыць падкантрольны цару Сынод) і дзяржаўнай палітыкі. З 1718 г. — біскуп пскоўскі, з 1721 г. — віцэ-прэзідэнт Сыноду (прэзідэнт — С. Яворскі, з 1724 г. — архіяпіскап наўгародзкі.