Усходні вецер
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Усхо́дні ве́цер» (УВ; кіт. 东风 — Дун фэн, ДФ) — сямейства кітайскіх балістычных ракетаў ад малай да міжмацерыковай дальнасьці, створанае ў 1960 годзе на аснове савецкіх тактычных ракетаў «Р-1»(ru), «Р-2» і «Р-11Ф»(ru). Трохступенчатая ракета «Ўсходні вецер-5» («УВ-5»), упершыню запушчаная ў 1971 г., мае найбольшую з усіх дальнасьць звыш 12 тыс. км. На 2016 г. Народна-вызваленчая армія Кітая мела на ўзбраеньні 8 відаў ракетаў сямейства: «УВ-5», «УВ-11» (550 км), «УВ-12» (280 км), «УВ-15» (600 км), «УВ-16» (800 км), «УВ-21» (1770 км), «УВ-26» (3000 км) і «УВ-31» (8000 км). У выніку Беларусі маглі дасягнуць «УВ-5» і «УВ-31».