швэдзкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Свэн Улёф Юакім Пальмэ (па-швэдзку: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улёф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — швэдзкі палітык, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 14 кастрычніка 1969 году да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).
У 1951 годзе скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт. Прайшоў службу ў войску Швэцыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швэцыі і ЗША.
З жніўня 1944 году працаваў журналістам у газэце «Швэдзкая дзённая газэта» («Svenska Dagbladet»), цэнтральным друкаваным органе Кансэрватыўнай партыі Швэцыі.
Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі (СДРПШ) з 1949 году. Актыўна ўдзельнічаў у Швэдзкім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрляндэра. У 1958 годзе абіраецца ў Рыксдаг. У 1960-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфэлю (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асьветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынём СДРПШ.
У 1969—1976 гады — прэм’ер-міністар Швэцыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрляндэра, выступаў за спыненьне вайны ЗША ў Віетнаме.
У 1979—1980 гадах — старшыня Паўночнага савету.
Зь верасьня 1980 году ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраеньні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэньні бязьядзернай зоны ў Цэнтральнай Эўропе і шэраг іншых рэкамэндацыяў для ААН.
З 1982 году ізноў прэм’ер-міністар Швэцыі.
Улёф Пальмэ быў забіты ўвечары 28 лютага 1986 на вуліцы Свэавэген у цэнтры Стакгольму, калі ён разам з жонкай Лісбэт вяртаўся з кінатэатру дамоў. У забойстве палітыка быў абвінавачаны нейкі Крыстэр Пэтэрсан, аднак пазьней гэтыя абвінавачаньні былі зьняты: ён быў вызвалены й нават атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 000 кронаў. Справа аб забойстве Пальмэ не раскрыта дагэтуль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.