Вайна ў Віетнаме

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайна ў Віетнаме — ваенны канфлікт, які адбываўся на тэрыторыях Віетнаму, Лаосу і Камбоджы з 26 верасьня 1959 году да 30 красавіка 1975 году. Асноўнымі супернікамі ў вайне былі камуністычны Паўночны Віетнам разам з камуністычнымі саюзьнікамі і урад Паўднёвага Віетнаму пры падтрымцы Злучаных Штатаў Амэрыкі і іншых краінаў[1]. Вайна завяршылася захопам Сайгону паўночнавіетнамскай арміяй у красавіку 1975 году. А ў наступным годзе Паўночны і Паўднёвы Віетнам былі аб’яднаныя ў адну дзяржаву. Вайна лічыцца адным з эпізодаў халоднай вайны[2]. Вайна доўжылася каля 19 гадоў, а таксама сталася каіталізатарам для разьвязваньня грамадзянскай вайны ў Лаосе і Камбоджы, ва ўсім трох краінах па выніку ўсталяваліся камуністычныя рэжымы.

Хуткія факты Вайна ў Віетнаме, Дата: ...
Вайна ў Віетнаме
Дата: 1959 — 30.04.1975
Месца: Віетнам, Лаос, Камбоджа
Вынік: Вайсковая перамога Паўночнага Віетнама
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Узьяднаньне Віетнама
Супернікі
Рэспубліка Віетнам
ЗША
Паўднёвая Карэя
Тайлянд
Аўстралія
Новая Зэляндыя
Філіпіны
Паўночны Віетнам
НФВПВ
Кітай
СССР
Паўночная Карэя
Закрыць

Існуюць некалькі канкуруючых поглядаў на канфлікт. Паўночны Віетнам і Нацыянальны фронт вызваленьня разлядалі вайну як барацьбу супраць сілаў ЗША ў каляніяльнай вайне і як працяг Першай Віетнамскай вайны супраць сілаў з Францыі, а затым і ЗША[3], асабліва на тле правалу выкананьняў палажэньняў Жэнэўскай канфэрэнцыі 1954 году, якая заклікала да свабодных выбараў у Паўднёвым Віетнаме. Між тым, з боку сілаў Паўночнага Віетнаму вайна таксама разглядаласяя як грамадзянская або вызваленчая, асабліва на пачатку і на пазьнейшых этапах пасьля таго як ЗША узялі паўзу ва ўдзелу ў канфлікце ў пэрыяд з 1965 па 1970 год[3][4]. З пункту гледжаньня часовага ўраду Паўднёвага Віетнаму, пераемніка Віетконга, вайна зьяўлялася часткай значных сацыяльных зьмяненьняў у Віетнаме пасьля Другой сусьветнай вайны і першапачаткова інтэрпрытавался як рэвалюцыйная вайна пры падтрымцы Ханою[5][6]. Паўднёвы Віетнам разглядаў вайну як грамадзянскую і абарончую вайну супраць камунізму[4][7], спрабуючы абараніць свае хаты і сем’і ад камуністычнага тэрору[8]. У сваю чаргу ўрад ЗША разглядаў свой удзел у вайне як спосаб прадухіленьня захопу Паўднёвага Віетнаму камуністычнымі сіламі. Удзел ЗША ў вайне абумоўліваўся тэорыяй даміно, то бок палітыкай стрымліваньня распаўсюджваньня камунізму па сьвеце[9].

Не зважаючы на Парыскае мірнае пагадненьне, якое было складзенае і падпісанае ўсімі бакамі ў студзені 1973 году баявыя дзеяньні працягваліся. Сайгон і Ханой спрабавалі захапіць тэрыторыі адзін аднаго, а рэжым спыненьня агню быў парушаны празь некалькі дзён пасьля ягонага ўсталяваньня[10]. У ЗША і Заходнім сьвеце назіраўся вялікі рух супраць вайны ў Віетнаме, які разьвіўся як частка больш буйной контракультуры — найбуйнейшы антываенны рух да гэтага моманту ў гісторыі[11]. Вайна зьмяніла дынаміку ў адносінах паміж капіталістычным і сацыялістычным блёкамі[12], і істотна паўплывала на палітычны ляндшафт у Злучаных Штатах і большай частцы Заходняй Эўропы[13]. Вайна ў ЗША выклікала тое, што называлася віетнамскім сындромам, грамадзкай непрыязнасьцю да амэрыканскіх вайскоўцаў за мяжой[14], што разам з Ўотэргейцкім скандалам спрыяла крызісу даверу, які закрануў Злучаныя Штаты ў 1970-х гадох[15].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.