From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімер Віктаравіч Грыгор’еў (5 красавіка 1941; в. Канічы Бялынкавіцкага сельсавету Касьцюковіцкага раёну, цяпер Беларусь — 17 жніўня 2011, Менск) — беларускі палітык і дыплямат.
Уладзімер Грыгор’еў | ||||
па-беларуску: Уладзімір Віктаравіч Грыгор'еў | ||||
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі | ||||
---|---|---|---|---|
5 сьнежня 1997 — 4 жніўня 2006 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Віктар Даніленка | |||
Наступнік: | Васіль Далгалёў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
5 красавіка 1941 вёска Канічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР | |||
Памёр: |
17 жніўня 2011[1] Менск, Беларусь | |||
Партыя: |
КПСС (ад 1960) Беларуская сацыялістычная партыя (1995) | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член Беларускай сацыялістычнай партыі. Займаў пасаду генэральнага дырэктара Віцебскага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Даламіт». 5 сьнежня 1997 году прызначаны амбасадарам у Расейскай Фэдэрацыі[2], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 году[3].
11 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[4], а 26 сакавіка 2001 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[6] і ІІ ступені (31 жніўня 2006)[7]. Адзначаны найвышэйшай узнагародай Міжнароднага дабрачыннага фонду «Мецэнаты стагодзьдзя» — Срэбным крыжам ордэну «Мецэнат» (сакавік 2005)[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.