Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Іванавіч Гарэцкі (6 (18) лютага 1893, в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і тэарэтык літаратуры, драматург, публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, лексыкограф, перакладчык, зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці.
Максім Гарэцкі | |
![]() Максім Гарэцкі, 1937 год. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус, Кузьма Батура, Лявон Задума і інш. |
Жонка | Леаніла Чарняўская-Гарэцкая |
Дзеці | Леанід (пам. 1944), Галіна (1921—2006) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст |
Гады творчасьці | 1912—1937 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | раман, апавяданьне, эсэ |
Мова | беларуская |
Дэбют | «У лазьні», 1913 // «Наша Ніва» |
Творы на сайце Knihi.com |
Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня[1]. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі».