Удзельнік:097ллл/Чарнавік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Impera — пяты студыйны альбом швэдзкага рок-гурта Ghost. Рэліз альбома адбыўся 11 сакавіка 2022 году[1][2][3]. Рэлізу папярэднічаў самотнік «Hunterʼs Moon», які быў выпушчаны 30 верасьня 2021 году[4] ў падтрымку фільма-слэшара Halloween Kills . Другім самотнікам стаў «Call Me Little Sunshine», выпушчаны 20 студзеня 2022 году[5], а трэцім — выпушчаны 2 сакавіка «Twenties». Рэліз апошняга самотніка з альбома — «Spillways» — адбыўся 26 студзеня 2023 году[6], ужо пасьля выхаду альбома.
Тэма Impera у асноўным прысьвечаная «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў». У працы над альбомам бралі ўдзел многія іншыя аўтары песьняў, у тым ліку поп-прадусары Салем Аль Факір і Вінцэнт Понтары, вакаліст гурта Kent Ёакім Бэрг і гітарыст The Cardigans Петэр Свэнсан[7]. Альбом атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў.