From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэччыну на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» у другім паўфінале прадставіў гурт Mor ve Ötesi зь песьняй «Deli» (па-беларуску: Вар’ят). Песьня мінула ў фінал, заняўшы 7 месца і набраўшы 138 ачкоў.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2008 | |
Выступ у другім паўфінале | |
Краіна | Турэччына |
---|---|
Нацыянальны адбор | |
Абраны артыст | Mor ve Ötesi |
Абраная песьня | «Deli» |
Мова песьні | турэцкая |
Кампазытар | Кэрэн Озьеген, Бурак Гювэн, Кэрэн Кабадайы, Харун Тэкін |
Паэт | Кэрэн Озьеген, Бурак Гювэн, Кэрэн Кабадайы, Харун Тэкін |
Вынікі | |
Вынік у паўфінале | 7 месца, 85 ачкоў |
Вынік у фінале | 7 месца, 138 ачкоў |
Іншыя ўдзелы | |
1975 · |
Mor ve Ötesi (літаральнае значэньне — Фіялетавы і далей) — турэцкі рок-гурт з Стамбулу. У цяперашні час удзельнікамі гурта зьяўляюцца Харун Тэкін, Кэрэм Кабадайы, Бурак Гювэн і Кэрэм Озьеген. У розны час у гурце гулялі Алпэр Тэкін і Дэрын Эсмэр. Гурт вядомы сваімі палітызаванымі тэкстамі. На момант удзелу ў конкурсе выпусьцілі 5 студыйных альбомаў.
З 5 выканаўцаў, у сьпіс якіх быў уключаны Таркан (пазьней адмовіўся ад удзелу), быў абраны гурт Mor ve Ötesi. 10 сьнежня генэральны мэнэджар тэлеканала TRT Ібрахім Сахін абвясьціў, што Турэччыну на конкурсе песьні «Эўрабачаньне» прадставіць гурт Mor ve Ötesi. Прэзэнтацыя іх песьні «Deli» мінула 15 лютага на тэлеканале TRT1. Песьня была абраная з трох варыянтаў, прапанаваных журы.
|
|
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.