Турэцкія авіялініі
дзяржаўны авіяперавозчык Турэччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Турэ́цкія авіялі́ніі»[3][4] (турэц. Türk Hava Yolları) — дзяржаўны авіяперавозчык Турэччыны, заснаваны ў траўні 1933 году ў Стамбуле ў якасьці Дзяржаўнай управы авіяліній.
«Турэцкія авіялініі» | |
Заснаваная | 20 траўня 1933 (91 год таму) |
---|---|
Выкарыстоўваныя базы | Стамбул |
Бонусная праграма | «Мілі і ўсьмешкі» |
Альянс | Зорны |
Падразьдзяленьні | «Турэцкі тэхнік», «Паветра Альбаніі», «СанЭкспрэс» (Анталья) |
Колькасьць самалётаў | 412 (2023 год) |
Прызначэньні | 342 (2023 год) |
Старэйшая кампанія | Фонд багацьцяў Турэччыны (49%) |
Штаб-кватэра | Стамбул, раён Ешылькёй[1] |
Ключавыя постаці | Білал Экшы (генэральны дырэктар) |
Абарачэньне | 18,426 млрд $ (2022 год) |
Апэрацыйны прыбытак | 2,779 млрд $ (2022 год) |
Чысты прыбытак | 2,725 млрд $ (2022 год) |
Актывы | 30,944 млрд $ (канец 2022 г.) |
Уласны капітал | 9,742 млрд $ (канец 2022 г.)[2] |
Лік супрацоўнікаў | 40 245 (2023 год) |
Сайт | turkishairlines.com |
На канец 2022 году ажыцьцяўляў палёты ў 342 напрамках у 129 краінах, што ўтварала найбольшую ў сьвеце сетку палётаў. Па выніках 2022 году Стамбульскае лётнішча, дзе месьціўся авіяперавозчык, стала найбольшым у Эўропе паводле ліку абслужаных пасажыраў. Фонд багацьцяў Турэччыны меў звыш 49% паёў прадпрыемства, а рэшта знаходзілася ў вольным абарачэньні на «Біржы Стамбулу». Паветраны флёт налічваў 394 самалёты сярэднім векам каля 9 гадоў, зь іх 21 грузавы. На 2-праходныя шырокафюзэляжныя самалёты прыпадала 28% флёту і 50% перавозкі пасажыраў. За 2022 год перавезьлі 71,8 млн чалавек, зь іх 64% іншаземцаў. Загрузка палётаў перавысіла 80% месцаў. Сярод 40 245 супрацоўнікаў 73% працавала на саміх авіялініях, а 23% — на даччыны «Турэцкі тэхнік». Таксама прадпрыемству належала 49% паёў «Паветра Альбаніі» і палова авіяперавозчыка «СанЭкспрэс» (Анталья). У «Зорным альянсе» была магчымасьць абмену між авіяперавозчыкамі 10 тыс. палётамі ў 1200 лётнішчаў у 184-х краінах. Існавалі пагадненьні пра такі абмен зь яшчэ 54-ма авіяперавозчыкамі[5].