сьпявак, кампазытар, актор ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Том Ўэйтс (па-ангельску: Tom Waits, сапраўднае імя: То́мас А́лан Ўэ́йтс, па-ангельску: Thomas Alan Waits; нарадзіўся 7 сьнежня 1949, Памона, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі сьпявак, кампазытар, аўтар песень, актор.
Том Ўэйтс | |
Thomas Alan Waits | |
Файл:Tom Waits 3.jpg | |
Дата нараджэньня | 7 сьнежня 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | Памона, Каліфорнія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, тэксты песень, кампазытар, актор |
Гады дзейнасьці | 1972 — дасюль |
Жанры | джаз, блюз, рок |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | фартэпіяна, голас[d], гітара і чэлеста[d] |
Лэйблы | Asylum Records, Island Records, ANTI-Records |
Узнагароды | |
Сайт | tomwaits.com |
Напачатку творчай кар’еры зьмешваў розныя гэткія жанры, як джаз, блюз ды, трохі фолк. Пачынаючы з 1980-х і дасюль грае экспэрымэнтальны рок, з дадаткам індастрыялу, дарк кабарэ і авангарднага джазу[1]. Яго выступы маюць тэатральны, часам вадэвільны характар, вылучаецца і выкананьне — сумесь сьпеву ды рэчытатыву[2]. Том валодае асаблівым хрыплым голасам, які крытык Дэніел Дачхолз апісаў так: «Ён быццам вымачаны ў бочцы з бурбонам, яго быццам бы пакінулі ў вяндлярні на некалькі месяцаў, а потым, калі дасталі, па ім праехаліся»[3].
Яго альбомы The Heart of Saturday Night (1974), Rain Dogs (1985) ды Mule Variations (1999) патрапілі ў сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў паводле вэрсіі Rolling Stone на 339, 397 і 416 месцы.
Лірыка яго песень — гэта гісторыі, часьцей ад першай асобы, з гратэскнымі вобразамі занядбаных мястэчкаў і пабітых жыцьцём пэрсанажаў[4]. Ўэйтс таксама быў кампазытарам гэткіх фільмаў, як «Ноч на Зямлі» і «Ад шчырага сэрца», за саўндтрэк да якога быў намінаваны на «Оскар»[5]. Ляўрэат «Грэмі» за альбомы Bone Machine і Mule Variations[6][7]. У 2011 годзе патрапіў у Залю славы рок-н-рола разам са сваім калегам Нілам Янгам[8]. Цяпер жыве ў акрузе Санома, Каліфорнія разам з жонкаю Кэтлін Брэнан, дачкой Кэлсімон і сынамі Кэйсі і Саліванам[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.