брытанскі археоляг, вайсковец, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Томас Эдўард Лоўрэнс, больш вядомы як Т. Э. Лоўрэнс, альбо Палкоўнік Лоўрэнс, альбо Лоўрэнс Арабійскі (па-ангельску: Thomas Edward Lawrence, Lawrence of Arabia; 16 жніўня 1888, вёска Трэмадаг — 19 траўня 1935, лягер Бовінгтан, Дорсэт) — брытанскі афіцэр і пісьменьнік, які адыграў вялікую ролю ў Вялікім арабскім паўстаньні 1916—1918 гадоў. Лоўрэнс лічыцца ваенным героем як у Вялікабрытаніі, гэтак і ў шэрагу арабскіх краін Блізкага Ўсходу.
Томас Эдўард Лоўрэнс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1888[1][2][3][…] |
Памёр | 19 траўня 1935[1][5][2][…] (46 гадоў)
|
Пахаваны | |
Бацькі | Томас Чэпман[d][7] Сара Джунэр[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | антраполяг, археоляг, аўтабіёграф, пісьменьнік, афіцэр, сцэнарыст, перакладнік, замказнавец, шпіён, дыплямат, лётчык, вайсковец, падарожнік вакол сьвету |
Гады творчасьці | з 1914 |
Мова | француская мова, ангельская мова[8] і арабская мова |
Узнагароды | |
Нарадзіўся па-за шлюбам у жніўні 1888 году ў сям’і Сары Джунэр, гувэрнанткі, і сэра Томаса Чэпмана, 7-га барона, ангельска-ірляндзкага шляхціча. Каб сужыцца з Джунэр, Чэпман пакінуў жонку і сям’ю ў Ірляндыі. Яны называлі сябе містэр і місіс Лоўрэнс, выкарыстоўваючы прозьвішча верагоднага бацькі Сары. У 1896 годзе Лоўрэнсы пераехалі ў Оксфард, дзе Томас навучаўся ў сярэдняй школе, а затым вывучаў гісторыю ў каледжы Ісуса ў Оксфардзе з 1907 па 1910 гады. У пэрыяд з 1910 па 1914 гады ён працаваў археолягам у Брытанскім музэі, галоўным чынам у Каркемішы, што на той час месьцілася ў Асманскай Сырыі.
Неўзабаве пасьля пачатку вайны ў 1914 годзе ён пайшоў добраахвотнікам у брытанскае войска і працаваў у Арабскім бюро, створаным у 1916 годзе ў Эгіпце. У 1916 годзе ён падарожнічаў у Мэсапатамію і Арабію зь місіямі выведкі і хутка ўключыўся ў арабскае паўстаньне ў якасьці сувязнога з арабскімі сіламі разам зь іншымі брытанскімі афіцэрамі, падтрымліваючы вайну за незалежнасьць арабскага каралеўства Гіджаз ад Асманскае імпэрыі. Ён цесна супрацоўнічаў з эмірам Фэйсалам, лідэрам паўстаньня, і ўдзельнічаў, часам у якасьці кіраўніка, у ваенных дзеяньнях супраць асманскіх узброеных сілаў, што скончылася захопам Дамаску ў кастрычніку 1918 году.
Па сканчэньні вайны Лоўрэнс далучыўся да брытанскага міністэрства замежных справаў, працуючы з брытанскім урадам і з Фэйсалам. У 1922 годзе ён адышоў ад грамадзкага жыцьця і да 1935 году служыў вайскоўцам, у асноўным у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах. У гэты час ён апублікаваў у 1926 годзе сваю самую вядомую працу «Сем слупоў мудрасьці», аўтабіяграфічны аповяд пра ягоны ўдзел у паўстаньні арабаў. У 1935 годзе Лоўрэнс быў сьмяротна паранены ў аварыі на матацыкле ў Дорсэце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.