Таропец
места ў Таропецкім раёне Цьвярской вобласьці Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таро́пец (па-расейску: Торопец) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Таропецкага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва — 12 048 чалавек (2018).
Хуткія факты
Таропец | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1074 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 48268 | ||
Паштовы індэкс: | 172840 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°30′0″ пн. ш. 31°38′0″ у. д. | ||
Таропец | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.toropecadm.ru/ |
Закрыць
Места разьмешчанае на захадзе Валдайскага ўзвышша, за 263 км на захад ад места Цьвер, на рацэ Таропе, якая працякае ў межах гораду праз возера Саламянае і Залікоўскае. Чыгуначная станцыя на лініі Балагое — Вялікія Лукі. На поўдзень ад места праходзіць аўтамабільная дарога М9 (E22) «Балтыя», а таксама чыгунка Масква — Рыга.