From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапі́ла (па-польску: Topiło, па-падляску: Topiło[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Тапіла | |
польск. Topiło | |
Былая назва: | Апошні Грош |
Мясцовая назва: | Topiło |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 46 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′19″ пн. ш. 23°37′21″ у. д. |
Тапіла | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Арэшкаве) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Кірыла ды Мятода ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя Тапіла пачалася ў 20-ых гадах 20 ст., калі ангельская кампанія Цэнтура(pl) пабудавала лінію вузкакалейкі з Гайнаўкі ў Старыну. Тады разпачаўся працэс заснаваньня адзінага ляснога пасёлку з навакольных пушчанскіх пасёлкаў лясных працаўнікоў (разьмяшчаліся яны ў пушчанскіх урочышчах з назвамі Бэльведэр, Новы Гданск). Спачатку пасёлак атрымаў неафіцыйную назву Апошні Грош, а пасьля Басэйн (на рэчцы Пярэбель былі пабудаваныя вадасховішча, у якіх вытрымоўвалі драўніну да адпраўкі ў тартак). Пасьля да вёскі была прызначаная назва Тапіла ад пушчанскага ўрочышча непадалёк[4]. У міжваенны пэрыяд Тапіла прыналежала да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 27 траўня 1945 году пад Тапілам адбылася сутычка паміж партызанамі 5 Віленскай Брыгады Арміі Краёвай ды атрадамі НКВД. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тапіла была далучане да гміны Гайнаўка. З 90-х гадоў Тапіла лічыцца турыстычнай вёскай (прыяжджаюць тут турыстычныя цягнікі з Гайнаўкі). У вёсцы былі ўсталяваныя памятныя крыжы для лясьнікоў памардаваных у час Другой сусьветнай вайны немцамі ды саветамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.