From Wikipedia, the free encyclopedia
Танзіліт (ангіна; лац. ango — сьціскаю, заціскаю, душу) — вострае інфэкцыйнае захворваньне, для якога характэрна запаленьне лімфоідных утварэньняў каляглытачнага кольца (Пірагова-Вальдэйра), часьцей за ўсё — паднябенных міндалінаў (у прастамоўі «гланды» — разьмешчаны па бакох ўваходу ў горла і добра бачныя, калі зазірнуць у адкрыты рот). Найчасьцей выклікаецца заражэньнем бэта-гемалітычным стрэптакокам групы А ад хворага чалавека праз кашаль, чых, агульныя посуд, бялізну і ручнік. Ускладненьне хваробы пашкоджвае сэрца і суставы (рэўматызм), выклікае запаленьне нырак (піеланэфрыт), утварэньне гнайніка (паратанзілярны абсцэс) за міндалінай і спыненьне дыханьня праз звужэньне прасьвету глоткі, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.
Хваробу прадухіляе ўстойлівы расклад харчаваньня, загартоўваньне горла паласканьнем прахалоднай вадой, своечасовае лячэньне карыесу зубоў і выдаленьне адэноідаў пры ўскладненьні вольнага дыханьня праз нос[1].
Заражэньню спрыяе карыес, пашкоджаньне дзяснаў і міндалінаў, насмарк, пераахаладжэньне, пераграваньне, запыленасьць паветра і паленьне[2].
Хвароба пачынаецца паколваньнем у сэрцы, суставах і паясьніцы, павышэньнем тэмпэратуры да +37 °C. Адсюль павышаная стамляльнасьць, ранішняя слабасьць, неспакойны сон і адсутнасьць апэтыту. Пры далейшым павышэньні тэмпэратуры адзначаецца боль пры глытаньні, сухое горла шчыміць, цела праймаюць дрыжыкі[3]. Адчуваецца боль у павялічаных лімфатычных вузлах шыі. Гланды набухаюць і набываюць ярка-чырвонае адценьне. На фалікулах міндалінаў узьнікае гнойны налёт або нагнаеньне ў выглядзе жаўтаватых пухіркоў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.